Палавая спеласць — заключная стадыя палавога выспявання, стан развіцця арганізма жывёл і чалавека, пры якім яны здольныя размнажацца. У жывёл тэрміны надыходу палавой спеласці залежаць ад віду, пароды, полу жывёлы і інш. Самкі большасці відаў жывёл становяцца палаваспелымі раней за самцоў. У мужчын палавая спеласць настае ў 19—20, у жанчын — у 16—17 гадоў (у паўднёвых краінах раней). Палавая спеласць чалавека характарызуецца па ступені выразнасці другасных палавых прыкмет (напрыклад, па развіцці малочных залоз у жанчын, па аваласенні ў мужчын), залежыць ад спадчынных асаблівасцей, бытавых, сацыяльна-эканамічных, кліматычных умоў, стану здароўя і інш. Літаратура
Катэгорыя:Антагенез