Полацкая вуліца (назва зацверджана 19 красавіка 1965 года) — вуліца ў Маскве, на тэрыторыі раёна Кунцава Заходняй адміністрацыйнай акругі. Названа ў гонар беларускага горада Полацка.
Апісанне Праходзіць паміж вуліцамі Івана Франко і Ельнінскай. Справа прымыкае вуліца Кацярыны Буданавай, злева — Кунцаўская вуліца; перасякае Маладагвардзейскую вуліцу.
На ўчастку паміж вуліцамі Маладагвардзейскай і Івана Франко — шырокі бульвар (шырынёй 60 м). Паміж Маладагвардзейскай і Ельнінскай вуліцамі — аднапалосная ў кожным кірунку.
Нумарацыя дамоў пачынаецца ад вуліцы Івана Франко.
Катэгорыя:Вуліцы Масквы