Міністэрства ўнутраных спраў Латвійскай Рэспублікі () — установа дзяржаўнага кіравання ў сферы ўнутраных спраў. Асноўнымі задачамі з’яўляюцца распрацоўка і рэалізацыя адзінай палітыкі па ахове грамадскага парадку і абароне правоў чалавека, сумесна з судовай сістэмай, дзяржаўнай адміністрацыяй і мясцовымі ўладамі.
Гісторыя 18 лістапада 1918 года Народная рада Латвіі абвясціла новую дзяржаву — Латвійскую Рэспубліку. Міністэрства ўнутраных справаў было створана ў тым жа годзе.
Латвійская ССР увайшла ў склад СССР 5 жніўня 1940 г., а 30 жніўня 1940 г. быў створаны НКУС Латвійскай ССР. У 1946 г. V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб пераўтварэнні Савета народных камісараў СССР у Савет міністраў СССР, а народных камісарыятаў — у міністэрствы.
4 мая 1990 года Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці, міністэрства атрымала сучасную назву.
Катэгорыя:Міністэрствы Латвіі Катэгорыя:Міністэрствы ўнутраных спраў