Аўстралійскі інстытут касмічных даследаванняў (, скар. ASRI) — з’явіўся ў пачатку 1990-х гадоў у выніку зліцця Групы распрацоўкі сродкаў запуску (AUSROC) з Універсітэта Манаша ў Мельбурне і Аўстралійскай касмічнай інжынерна-даследчай асацыяцыі (ASERA).

Інстытут з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, дзейнасць якой поўнасцю ажыццяўляецца . Большасць прац у ASRI вырабляецца сумесна з такімі аўстралійскімі ўніверсітэтамі, як Каралеўскі мельбурнскі тэхналагічны інстытут, Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт і Сіднэйскі тэхналагічны ўніверсітэт. На 2006 год ASRI распрацоўвае канцэпцыю для будучага аўстралійскага касмічнага таварыства, уключаючы прамысловасць.

У адрозненне ад касмічных агенцтваў больш прамыслова развітых краін, ASRI напрамую не атрымлівае якога-небудзь дзяржаўнага фінансавання, бо аўстралійскі ўрад палічыў, што няма стратэгічных, эканамічных ці сацыяльных чыннікаў для здабыцця самастойнасці ў космасе, і яго афіцыйная касмічная палітыка з’яўляецца кліенцкай і спажывецкай, а не развівае (ці прасоўвае тэхналогіі), мэтай з’яўляецца набыццё бяспечнага і эканамічнага доступу аўстралійскіх карыстальнікаў да касмічных прадуктаў і паслуг, якія распрацоўваюцца на глабальным рынку.

ASRI створана для прадастаўлення магчымасцяў арыентаваных на космас прамысловых і тэхналагічных распрацовак для аўстралійскай тэхнічнай супольнасці. Гл. таксама Аўстралійскае касмічнае агенцтва

Катэгорыя:Касмічныя агенцтвы Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1990-х гадах