Слупя () — рака ў Польшчы, упадае ў Балтыйскае мора, працякае па тэрыторыі Паморскага ваяводства на поўначы краіны.
Даўжыня ракі — 141 км, плошча вадазборнага басейна — 1,6 тыс. км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля Харнава з 1961 па 1990 г. — 18,2 м³/с.
Слупя пачынаецца каля Серакоўска-Хуты ў Картузскім павеце. Генеральным напрамкам цячэння ракі ў верхняй палове з’яўляецца захад, у ніжняй — паўночны захад. Упадае ў Балтыйскае мора каля Усткі.
Асноўны левы прыток — Бытава, правы — Скатава.
Катэгорыя:Рэкі Польшчы