Працоўная вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Ідзе ад Сацыялістычнай вуліцы, перасякае вуліцу Л. Чайкінай і завяршаецца скрыжаваннем з Партызанскім праспектам. Архітэктура вуліцы уключае жылую і іншую забудову 1934, 1947-48 і 2018-2019 ггЗгодна базе Рhotobuildings.

Славутасці Д.6 — лазня № 14, будынак 1934 г.

Цікавыя факты Паколькі назва вуліцы характэрна для савецкіх часоў, у Беларусі такая вуліца ёсць у дзясятках гарадоў. Д. 1А быў пабудаваны ў 1959 г. пад яслі-сад № 115, а ў сярэдзіне 1990-х перабудаваны ў офісны будынак. Д. 10 быў уведзены ў 1948 г. у эксплуатацыю як яслі-сад № 13, з 1995 г. там дзейнічаў цэнтр банкаўскіх паслуг № 114 «Пріорбанка», а ў 2019 г. стаў офісным будынкам. Працоўная вуліца Мінска патрапіла ў кадр дакументальнай кінастужкі «Новы Мінск» 1954 гМінск, Вуліца Працоўная, 1954 г.(Кадр з дакументальнай стужкі "Новы Мінск", 1954 год) // пост УКантакце 7.10.2024.

Крыніцы

Спасылкі

Працоўная вуліца на АТО.ВУ Працоўная вуліца ў базе даных Геадзэн Працоўная вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Працоўная вуліца на Оpenalfa Трудовая улица на 2ГИС Вулiца Працоўная, 1949–1954 гг., Беларусь, Мінск (фотаграфія) Мінск, Вуліца Працоўная, 1954 г.(Кадр з дакументальнай стужкі "Новы Мінск", 1954 год) // пост УКантакце 7.10.2024

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)