Стэфан Беляк гербу Белякі (пол. Stefan Bielak. 4 чэрвеня 1868, маёнтак Касцяневічы каля Студзянкі - 29 снежня 1907, Новая Вілейка) – рэвалюцыянер-сацыяліст татарскага паходжання, адзін з заснавальнікаў Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве.Kryczyński S. Stefan Bielak // Polski Słownik Biograficzny, t. II, Kraków 1936, s. 33-34.Kryczyński S., Życiorysy zasłużonych muślimów. Stefan Bielak [w:] „Rocznik Tatarski”, t. II, Zamość 1935, s. 414-416.Stefanowski K. Kartka ze wspomnień. Stefan Bielak, Kurier Wileński, nr 93 z 23 kwietnia 1929 r., s. 2.
Біяграфія Сын Мацея і Гелены, народжанай Скірмонт. Маці паходзіла з Драгель каля Саколкі, таксама з татарскай сям'і. Меў дзвюх сясцёр, Зоф'ю і Яўгенію. З гэтай сям'і паходзілі многія вайскоўцы і паўстанцы, прадзед генерала Юзаф Бяляк удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі і паўстанні Касцюшкі. Сын генерала Мустафа браў удзел у паўстанні 1794 года, падчас вайны 1812 года мусіў узначаліць татарскі полк на баку Напалеона. Дзядзька капітан Багдан Беляк загінуў у паўстанні 1830-31 гадоў.
Пасля заканчэння гімназіі ў Гродне ў 1886 годзе пачаў вывучаць права ў Маскоўскім універсітэце, дзе ўваходзіў у групу з пяці чалавек Саюза польскай моладзі «Zet». У 1892 годзе, пасля заканчэння вучобы, пачаў працаваць стажором у акруговым судзе ў Вільні і пачаў канспіратыўнае супрацоўніцтва з Юзафам Пілсудскім. Сябраваў з Напалеонам Чарноцкім і Вітольдам Абрамовічам. Разам з кузенам Аляксандрам Сулькевічам, таксама татарынам, займаўся дастаўкай у Вільню нелегальнай сацыялістычнай літаратуры.
Разам з Юзафам Пілсудскім, Станіславам Вайцяхоўскім, Аляксандрам Сулькевічам і Людвікам Зайкоўскім у чэрвені 1893 года удзельнічаў у Першым з'ездзе ППС, які адбыўся ў Панарскіх лясах. Там было прынята рашэнне выдаваць партыйную газету «Работнік».
Як член ППС, Стэфан Беляк праводзіў агітацыю сярод рабочых, у тым ліку. Вільні, Лодзі, Варшаве і Беластоку, а ў сваёй віленскай кватэры ў Магаметанскім завулку на Лукішках, а потым на вуліцы Гарбарскай, ён неаднаразова хаваў актывістаў ППС, якія знаходзіліся пад пераследам, і нелегальную літаратуру.
У 1894 з-за перажыванняў у справе "кражан" і смерці Аляксандра ІІІ ў Беляка пачаліся псіхічныя разлады і ён быў змешчаны ў псіхіятрычны шпіталь у Новай Вілейцы.
Пасля папраўкі 13 верасня 1896 года быў накіраваны ў якасці следчага суддзі ў Глыбокае. Хоць займаў афіцыйную пасаду, але публічна адмовіўся рабіць унёсак на будаўніцтва помніка Міхаіла Мураўёва ў Вільні.
31 жніўня 1899 года ў Друі Стэфан Беляк ажаніўся з Марыяй Рудніцкай. Жонка была каталічкай, Рудніцкія валодалі маёнткам Дзедзінка ў Браслаўскім павеце. Каб прыняць шлюб перайшоў у лютэранства.
У 1900 годзе расійскі ўрад зноў перавёў Беляка, на гэты раз у горад Ціхвін, размешчаны на ўсход ад Санкт-Пецярбурга. Спачатку ён працаваў там следчым суддзёй, а потым міравым суддзёй. У 1901 годзе ён быў прызначаны гарадскім суддзёй у Ціхвіне, а з 1904 года займаў пасаду члена акруговага суда ў Ноўгародзе.
Летам 1907 года прыехаў у Вільню, дзе абвастрылася яго псіхічнае захворванне, таму зноў быў змешчаны ў псіхіятрычны шпіталь у Новай Вілейцы. Памёр там пасля цяжкай хваробы ад пнеўманіі. 2 студзеня 1908 года яго пахавалі на Віленскіх татарскіх могілках. Пакінуў трох дзяцей: Стэфана, Леона і Хелену.
Казімір Стэфановіч такім чынам ахарактыразаваў яго:Маючы магчымасць зрабіць кар'еру ва ўрадзе, ён да канца жыцця заставаўся сабой: палякам, запальчывым патрыётам, чалавекам вялікай грамадзянскай мужнасці, з незвычайнай цэласнасцю характару, адораным і таварыскім. Калі дадаць да гэтага, што, нягледзячы на татарскія рысы твару, ён меў вельмі прыемную знешнасць, усе, хто яго ведаў, яго любілі і паважалі. Я блізка ведаў Беляка; палітычна ён належаў да Польскай сацыялістычнай партыі (П.П.С.), і, паводле пазнейшай наменклатуры, яго можна было аднесці да «рэвалюцыйнай» фракцыі. Аднак сацыялізм Беляка быў не мэтай, а толькі сродкам барацьбы з царызмам, які Беляк шчыра ненавідзеў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ў 1907 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1868 годзе Катэгорыя:Пахаваныя ў Вільнюсе Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Сацыялісты Катэгорыя:Члены Польскай сацыялістычнай партыі