Кацярына Георгіеўна Паплаўская (нар. , ) — беларуская мастачка.

Біяграфія Дачка Г. Г. Паплаўскага і Н. М. Паплаўскай. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Працуе ў галінах жывапісу, графікі, мастацкай керамікі. Творы вызначаюцца канструктыўнасцю, выразнасцю кампазіцыі, лаканізмам выяўленчай мовы. Аўтар серый: графічных «Браслаўскія азёры», «Інтэр’еры» (абедзве 1980), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1973—87), «Новы Мінск» (1983—88), жывапісных «Замкі Францыі» (1997—98), «Стары Мінск» (1999—2000) і інш.; сервізаў, ваз, дэкаратыўнай пластыкі (1992—96), а таксама серый, якія ўключаюць жывапісныя і графічныя працы: «Па Швейцарыі» (1995), «Па Германіі» (1995—97).

Літаратура