Парабалоід — незамкнутая нецэнтральная паверхня другога парадку. Асноўныя віды — эліптычны і гіпербалічны парабалоід.

Лініі перасячэння гіпербалічнага парабалоіда з любымі магчымымі плоскасцямі — парабалы, гіпербалы і прамыя. Праз любы пункт такога парабалоіда праходзяць 2 прамалінейныя ўтваральныя (гл. лінейчастая паверхня). Лініямі перасячэння эліптычнага парабалоіда з плоскасцямі з’яўляюцца эліпсы ці парабалы. Асобны выпадак такога парабалоіда — парабалоід вярчэння, які можна атрымаць вярчэннем парабалы вакол яе восі.

Літаратура

Катэгорыя:Квадрыкі