Параіба-ду-Сул () — рака на паўднёвым усходзе Бразіліі. Даўжыня 1060 км, плошча басейна каля 60 тыс. км². Вытокі ў гарах Сера-ду-Мар (Бразільскае пласкагор’е) каля Атлантычнага акіяна, цячэ ў глыбокай міжгорнай упадзіне, упадае ў Атлантычны акіян каля г. Кампус-дус-Гайтаказіс. Мнагаводная ад снежня да сакавіка. Сярэдні расход вады больш за 1 тыс. м³/с. Суднаходная на асобных участках у сярэднім і ніжнім цячэнні (каля 250 км). ГЭС Ілья-дус-Помбус. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Бразіліі