Параліч, таксама Паралюш — поўная страта рухальных функцый у чалавека і жывёл у выніку парушэння інервацыі адпаведных мышцаў. Абмежаванне рухаў — парэзы (напрыклад, монапарэз пры пашкоджанні адной канечнасці, парапарэз пры пашкоджанні рук і ног і інш.). З’яўляецца праявай захворванняў нервовай сістэмы інфекцыйнага, траўматычнага, сасудзістага, псіхагеннага і іншага паходжання. Адрозніваюць паралічы і парэзы цэнтральныя, якія абумоўлены пашкоджваннем рухальных клетак кары паўшар’яў галаўнога мозга і піраміднага шляху з павышэннем мышачнага тонусу, сухажыльна-надкосных рэфлексаў, наяўнасцю паталаг. і ахоўных рэфлексаў (пры інсультах, чэрапна-мазгавой траўме, энцэфаліце). Перыферычныя паралічы і парэзы ўзнікаюць пры пашкоджанні чарапных нерваў, спіннога мозга, нервовых спляценняў і асобных нервовых ствалоў. Пры перыферычных паралічах мышачны тонус зніжаецца ці адсутнічае, паніжаюцца сухажыльна-надкосныя рэфлексы, адбываецца атрафія мышцаў, змяняецца электраўзбуджальнасць нерваў і мышцаў (напрыклад, пры спінальнай форме поліяміэліту, полінеўрытах і інш.). Бываюць таксама змешаныя паралічы і парэзы (цэнтральныя і перыферычныя). Выдзяляюць псіхагенныя (істэрычныя) паралічы і парэзы, што ўзнікаюць ад псіхатраўміруючых уздзеянняў. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, ЛФК, масаж, правядзенне артапедычных мерапрыемстваў, у некаторых выпадках — хірургічнае. Літаратура
Катэгорыя:Сімптомы паводле алфавіта