Міхаіл Кузьміч Янгель (; ) — расійкі канструктар ракетна-касмічных комплексаў, акадэмік. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1959, 1961). Лаўрэат Ленінскай прэміі.
Біяграфія У 1931 годзе паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), які скончыў з адзнакай па спецыяльнасці «Самалётабудаванне» ў 1937 годзе. У час вучобы быў сакратаром камітэта камсамола МАІ. Пазней з адзнакай скончыў Акадэмію авіяцыйнай прамысловасці СССР (1950).
Канструктар, вядучы інжынер, памочнік галоўнага канструктара, нам. дырэктара, дырэктар завода-філіяла ў КБ М. М. Палікарпава (1935—1944) на авіязаводах № 39, № 84, № 156, № 1 і № 51. Намеснік галоўнага інжынера завода № 155 у АКБ А. І. Мікаяна (1944). Вядучы інжынер у КБ В. М. Мясішчава (1945). Удзельнічаў у распрацоўцы самалётаў І-153, ТИС, працы акцыянернага таварыства «Amtorg Trading Corporation» у ЗША. Арганізаваў даводку знішчальнікаў І-180, І-185, мадыфікацыю самалёта Па-2. У Міністэрстве авіяцыйнай прамысловасці СССР (1946—1948) каардынаваў работы па развіццю самалётабудавання. Начальнік аддзела, намеснік галоўнага канструктара С. П. Каралёва; дырэктар, галоўны інжынер НДІ-88, 1950—1954. Галоўны канструктар АКБ-586 (КБ «Паўднёвае»), Днепрапятроўск (1954—1971). Удзельнічаў у выпрабаванні Р-16, выпадкова выжыў у нядзелінскай катастрофе 1960 года, адышоўшы ў курылку.
Заснавальнік новага кірунку ў ракетнай тэхніцы, заснаванага на выкарыстанні высокакіпячых кампанентаў паліва і аўтаномнай сістэмы кіравання, што істотна павысіла боегатоўнасць ракет стратэгічнага прызначэння. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў ракет Р-5 і Р-7, кіраваў распрацоўкай праектаў ракет Р-11 і Р-12, арганізаваў даследаванні ў галіне аэрадынамікі, балістыкі, матэрыялазнаўства і іншых праблем ракетнай галіны (1950—1954). Узначальваў стварэнне ракетных комплексаў Р-12, Р-14, Р-16, Р-36, касмічных ракет-носьбітаў «Космас», «Космас-2», «Цыклон-2», «Цыклон-3», ракетнага блока месяцовага карабля комплексу Н1-ЛЗ, касмічных апаратаў «Космас». (1954—1971).
Акадэмік АН СССР (1966). Акадэмік АН Украінскай ССР (1961). Доктар тэхнічных навук (1960). Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы