__NOTOC__
20 мая (20 траўня) — сто саракавы (сто сорак першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1498: Васка да Гама дасягнуў паўднёва-заходняга берага Індыі. 1654: На востраве Табага курляндскі капітан В. Моленс заснаваў калонію «Новая Курляндыя». 1862: Прэзідэнтам ЗША Аўраамам Лінкальнам падпісаны Гомстэд-акт. 1902: Абвешчана незалежнасць Кубы ад ЗША. 1954: Пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё «Вызваленне» (зараз беларуская служба Радыё "Свабода"). 1962: Пушчаны Гомельскі тралейбус. 1980: Адкрыты новы павільён Цэнтральнага (Камароўскага) рынка ў Мінску. 1983: Першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робертам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье. 2002: Усходні Тымор атрымаў незалежнасць ад Інданезіі. 2011: Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнанне генацыду чаркескага народу Расіяй падчас вайны 1763-1864 гадоў. 2012: Здарылася моцнае землетрасенне ў Эміліі-Раманьі на поўначы Італіі. 2019: Уладзімір Зяленскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Украіны.
Нарадзіліся
1726: Габрыэль-Франсуа Дуаен, французскі мастак 1799: Анарэ дэ Бальзак, французскі пісьменнік (пам. 18.8.1850) 1815: Бартэлемі Мен, швейцарскі мастак-пейзажыст 1856: Анры Эдмон Крос, французскі мастак 1860: Эдуард Бухнер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1881: Уладзіслаў Сікорскі, польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч (пам. 4.7.1943) 1884: Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстэр (пам. 26.2.1943) 1889: Генрых Грыгоніс, беларускі акцёр (пам. 4.11.1955) 1902: Язэп Пушча, беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаб'яднання «Узвышша» (пам. 14.9.1964) 1908: Ханс Юрген Кальман, нямецкі мастак 1913: Уільям Х'юлет, заснавальнік кампаніі «Hewlett-Packard» 1915: Машэ Даян, ізраільскі дзяржаўны і ваенны дзеяч 1944: Джо Кокер, англійскі спявак 1946: Шэр, амерыканская актрыса і спявачка 1954: Эска Аха, прэм’ер-міністр Фінляндыі 1955: Збігнеў Прайснер, польскі кампазітар
Памерлі
1277: Ян XXI, Папа Рымскі 1299: Даўмонт, князь пскоўскі 1506: Хрыстафор Калумб, вялікі мараплавец (нар. 1451) 1622: Асман II, султан Асманскай імперыі (нар. 3.11.1604) 1793: Шарль Банэ, швейцарскі прыродазнавец, філосаф 1918: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнаўца (нар. 29.1.1868) 1942: Эктор Гімар, французскі архітэктар і дызайнер (нар. 10.3.1867) 1947: Філіп Эдуард Антон фон Ленард, нямецкі фзік 1961: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік (нар. 10.6.1883) 1965: Шарль Камуэн, французскі мастак 2005: Поль Рыкёр, французскі філосаф 2009: Алег Янкоўскі, савецкі, расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 23.2.1944)
Святкуюць Сусветны дзень пчол Сусветны дзень метралогіі. Куба, Дзень незалежнасці Саудаўская Аравія, Дзень незалежнасці Усходні Тымор, Дзень незалежнасці
520