__NOTOC__
21 жніўня — дзвесце трыццаць трэці (дзвесце трыццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1192: У Японіі ўлада імператара змянілася ўладай сёгу́на. 1770: Англійскі мараплавец Джэймс Кук абвясціў усходняе ўзбярэжжа Аўстраліі уласнасцю брытанскай кароны пад назвай Новы Паўднёвы Уэльс. 1781: Дрысе нададзены герб. 1911: З Луўра ў Парыжы выкрадзена «Мона Ліза» Леанарда да Вінчы, гэтая зрабіла карціну сусветным феноменам. 1914: Бітва пры Шарлеруа на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны завяршылася перамогай германскай арміі і адыходам французскіх войск. 1959: Гаваі абвешчаны 50-м штатам ЗША. 1968: Войскі Арганізацыі Варшаўскага дагавора ўвайшлі ў Чэхаславакію, каб задушыць «Пражскую вясну». 1991: Абвешчана аднаўленне незалежнасці Латвіі. 1991: Пацярпеў паразу жнівеньскі путч, Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў адмяніў усе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.
Нарадзіліся
1165: Філіп II Аўгуст, кароль Францыі 1567: Францыск Сальскі, каталіцкі святы 1725: Жан-Батыст Гроз, французскі мастак 1765: Вільгельм IV, кароль брытанскі 1796: Эшэр Браўн Дзьюранд, амерыканскі мастак 1816: Шарль Фрэдэрык Жэрар, эльзаскі хімік 1862: Эміліа Сальгары, італьянскі пісьменнік 1882: Рык Ваўтэрс, бельгійскі мастак 1884: Багуміл Кубішта, чэшскі мастак 1894: Крысціян Шад, нямецкі мастак 1906: Макар Паслядовіч, беларускі пісьменнік 1908: Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч, фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі 1929: Вія Артмане, латвійская актрыса 1930: Маргарэт (прынцэса Вялікабрытаніі) 1931: Юлія Канэ, беларускі літаратуразнавец 1936: Уілт Чэмберлен, амерыканскі баскетбаліст 1940: Эндрэ Семерэдзі, амерыканскі матэматык венгерскага паходжання 1943: Патрык Дэмаршэлье, французскі фатограф 1986: Усэйн Болт, ямайскі лёгкаатлет
Памерлі
1860: Канут Русецкі, беларускі мастак (нар. 20.1.1801) 1926: Уг'ен Вангчук, першы кароль Бутана 1940: Леў Троцкі, рэвалюцыянер, савецкі палітычны дзеяч (нар. 26.10.(7.11.)1879) 1972: Феліксас Вайшнарас, літоўскі паэт, перакладчык, журналіст (нар. 18.5.1897) 1979: Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык (нар. 28.11.1931) 2005: Роберт Муг, амерыканскі вынаходнік 2019: Леанід Марцінавіч Дайнека, беларускі пісьменнік
Іншае —
821