Легіраваная сталь — сталь, у якой акрамя звычайных дамешкаў ёсць т. зв. легіруючыя элементы, што ўводзяцца для надання сталі лепшых тэхналагічных і эксплуатацыйных уласцівасцей. Увядзенне ў расплаўленую сталь легіруючых элементаў (легіраванне) робіцца з выкарыстаннем ферасплаваў і лігатур.

Легіраваная сталь бывае: нізкалегіраваная (сумарная доза ўведзеных легіруючых элементаў да 2,5 %), сярэднелегіраваная (ад 2,5 да 10 %) і высокалегіраваная (больш за 10 %); канструкцыйная, інструментальная сталь і сталь з асаблівымі ўласцівасцямі — гарачатрывалая і гарачаўстойлівая (гл. гарачатрывалыя матэрыялы, гарачаўстойлівыя матэрыялы), нержавеючая сталь, электратэхнічная сталь і інш. З легіраванай сталі робяць дэталі машын і канструкцый, інструменты, электратэхнічныя апараты і г.д. Літаратура

Катэгорыя:Сталь