Ілжэдзмітрый II () — самазванец, які выдаваў сябе за царэвіча Дзмітрыя, сына Івана IV, што быццам бы выратаваўся пасля маскоўскага паўстання 1606. Стаўленік Рэчы Паспалітай. Асоба Ілжэдзмітрыя II не высветлена. Магчыма, быў прыбліжаным Ілжэдзмітрыя I. Ёсць звесткі, што ён быў настаўнікам у Магілёве; паводле іншых звестак — паповіч, настаўнік у Шклове. Улетку 1607 годзе з’явіўся ў Старадубе. З атрадамі шляхты, данскіх казакоў зімой прыйшоў у Арол, летам 1608 года падышоў да Масквы, заняў с. Тушына (адсюль мянушка «Тушынскі злодзей»), дзе сфарміраваў урад з рускіх баяр і дваран з мітрапалітам Філарэтам, які быў прызначаны патрыярхам. Фактычна тушынскі лагер узначальвалі Я.​Сапега, Раман ​Ражынскі, Аляксандр Юзаф Лісоўскі. Да восені 1608 года Ілжэдзмітрый II кантраляваў раёны на поўнач, усход і паўночны захад ад Масквы. Наступленне аб’яднанага руска-шведскага войска вымусіла Ілжэдзмітрыя II у снежні 1609 года збегчы ў Калугу. У ліпеня 1610 года беспаспяхова спрабаваў захапіць Маскву, адступіў у Калугу, дзе быў забіты касімаўскімі татарскімі князямі за забойства ім царэвіча Ураз-Мухамеда (васала рускага цара). Прыхільнікі Ілжэдзмітрыя II абвясцілі царом яго сына Івана Дзмітрыевіча, рэшткі тушынскага войска ўзначаліў Іван Мартынавіч ​Заруцкі. Літаратура

Крыніцы