Хаім Эрэнрайх () — яўрэйскі , тэатральны і кінакрытык, педагог, драматург; пісаў на ідышы. Карыстаўся псеўданімамі: Г. Сахар’ер, Герман Квінс, Сідні Гордан, Мілтан Дэнлі, L. Honors.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сухарах. Вучыўся ў талмуд-торы і руска-яўрэйскім казённым вучылішчы. Ва ўзросце дзесяці гадоў (у жніўні 1910 года) разам з бацькамі эміграваў у ЗША.

Вучыўся ў амерыканскай школе ў Нью-Ёрку, а ў снежні 1910 года стаў першым вучнем у першай «нацыянальна-радыкальнай» школе горада (паалей-цыёнская школа з навучаннем на ідышы). Ёіл Энцін быў там настаўнікам і зацікавіў яго нацыянальным тэатрам. Вялікі ўплыў меў на яго старэйшы брат Цві-Гірш — адзін з пачынальнікаў рабоча-сіянісцкага руху Амерыкі. У 1915 годзе ён скончыў гэтую школу і стаў у ёй настаўнікам. Пэўны час вучыўся ў яўрэйскай настаўніцкай семінарыі, скончыў амерыканскую школу Стайвесэнт (Stuyvesant), вучыўся ў Сіці-каледжы на аддзяленні журналістыкі, адначасова ў Амерыканскай акадэміі драматычнага мастацтва, таксама ў Эмануеля Рэйхера. Працаваў на студыі памочнікам рэжысёра. У 1951 годзе заснавальнік, а пазней — прэзідэнт «Амерыкана-ізраільскага клуба» (American Israel Club) — незалежнага аб’яднання яўрэйскіх пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва. Быў членам Паалей Цыёна, Яўрэйскага сацыялістычнага саюза, выдавецкай асацыяцыі «Форвэртс», а таксама працаваў у адміністрацыйным камітэце Кангрэса яўрэйскай культуры, іншых культурных і грамадскіх установах.

Першыя творы напісаў у юнацтве. У 1918—1919 змяшчаў дзіцячыя вершы ў часопісе Я. Марынава «Дэр гройсэр кундэс». У 1922 стаў працаваць у газеце «Форвэртс» у аддзеле навін, асвятляў у рэпартажах мясцовае жыццё. У 1925 становіцца рэдактарам тэатральнай старонкі (а з 1931 г. таксама кіно), вядомы тэатральнай крытыкай, пісаў таксама пра іншыя віды мастацтва. Вядомы кампазітар Шолам Секунда ўспамінаў, як Эрэнрайх запрасіў яго ў газету, каб яўрэйскі чытач убачыў прафесійныя артыкулы пра музыку (да гэтага музычную крытыку пісалі без падрыхтоўкі).

Да 2 сусветнай вайны і ў паваенны час наведваў Еўропу, ствараў травелогі. У суботніх выпусках газеты змяшчаў драматычныя апавяданні з праўдзівага здарэння, складаў аднаактовыя драмы. Часам пісаў на англійскай мове.

Памёр у бальніцы ў Брукліне.

Жонка — яўрэйская танцорка Бэль Дзіджа.

Бібліяграфія Лэндэр ун мэнчн (Нью-Ёрк, ЦІКО, 1957), 292 ст. — Краіны і людзі — пра Скандынавію Фарблібэнэ вэртэр (Тэль-Авіў, 1974), 156 ст. — Забароненыя словы Фігурн ун профільн аф дэр ідышэр бінэ (там жа, 1976), 288 ст. — Фігуры і профілі яўрэйскай сцэны

Спасылкі

Ehrenraykh, Khayim Chaim Ehrenreich Некралог nytimes.com

Катэгорыя:Тэатральныя крытыкі Катэгорыя:Кінакрытыкі ЗША Катэгорыя:Яўрэйскія публіцысты (ідыш) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне