Алена Фабіянаўна Гнесіна (; ) — расійская піяністка, педагог, кампазітар, музычны грамадскі дзеяч. Заслужаная артыстка Рэспублікі (1925), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Заснавальнік і нязменны кіраўнік (1895—1967) комплексу музычных навучальных устаноў імя Гнесіных. Адна з сясцёр Гнесіных.
Біяграфія У 1893 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна Васіля Сафонава і прысвяціла сябе педагагічнай рабоце. Адна з заснавальніц, дырэктар, мастацкі кіраўнік і прафесар музычнага вучылішча (з 1895 года) і Музычна-педагагічнага інстытута ім. Гнесіных (з 1944 года). Як педагог Гнесіна развівала найлепшыя традыцыі рускай піяністычнай школы. У яе вучыліся піяніст Леў Аборын, кампазітар Арам Хачатуран і інш.
Крыніцы
Катэгорыя:Кампазітары Расіі