Абарона дыпламатычная — пакліканне дзяржавай, праз дыпламатычныя меры або іншыя сродкі мірнага ўрэгулявання, да адказнасці іншай дзяржавы за шкоду, прычыненую міжнародна-проціпраўным дзеяннем гэтай дзяржавы фізічнай або юрыдычнай асобе, якая з’яўляецца грамадзянінам або мае нацыянальнасць першай дзяржавы, у мэтах імплементацыі такой адказнасці.
На дадзены момант адсутнічаюць якія-небудзь адзіныя прававыя акты, якія б рэгулявалі пытанне і сродкі дыпламатычнай абароны. У 2006 годзе камісія міжнароднага права ААН апублікавала даклад з артыкуламі, прысвечанымі дыпламатычнай абароне. 6 снежня 2007 года 62 сесія Генеральнай асамблеі ААН прыняла рэзалюцыю A/RES/62/67, якой рэкамендавала нацыянальным урадам вывучыць праект артыкулаў, прысвечаных дыпламатычнай абароне.
Абарона дыпламатычная — абарона дзяржавай сваіх грамадзян пры парушэнні іх правоў і інтарэсаў у замежнай дзяржаве. Ажыццяўляецца праз дыпламатычныя і консульскія прадстаўніцтвы за мяжой. Рэгулюецца міжнароднымі пагадненнямі, двухбаковымі консульскімі канвенцыямі і нацыянальным заканадаўствам. Абарону і заступніцтва грамадзян Беларусі на яе тэрыторыі і за межамі дзяржавы гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Катэгорыя:Міжнароднае права Катэгорыя:Міжнародныя адносіны