Алівія Радрыга () — амерыканская актрыса, спявачка і аўтар песень. Мае філіпіна-нямецкае паходжанне. У дзяцінстве здымалася ў рэкламе і ў фільме «An American Girl: Grace Stirs Up Success» (2015). Стала вядомай пасля галоўных роляў у дзіцячых серыялах «Bizaardvark» (2016—2019) і «High School Musical: The Series» (2019—2022).
Сканцэнтравалася на музычнай кар’еры, яе дэбютны студыйны альбом «Sour», выпушчаны Geffen Records, змяшчаў два вялікія хіты: «Drivers License» і «Good 4 U». У наступным годзе выйшаў дакументальны фільм «Olivia Rodrigo: Driving Home 2 U». У 2023 годзе Радрыга выпусціла свой другі студыйны альбом «Guts», на якім аказаўся яе трэці вялікі хіт «Vampire». Наступны альбом «You Seem Pretty Sad for a Girl So in Love» выйшаў у 2026 годзе.
Яна тройчы дасягала першага месца ў Billboard Hot 100 і двойчы ў Billboard 200. Атрымала ўзнагароды: тры прэміі Грэмі, чатыры прэміі MTV Video Music Awards і сем Billboard Music Awards. Ёй прысвоіў тытул артысткі года часопіс Time (2021), жанчыны года — Billboard (2022), яна двойчы станавілася аўтарам поп-песень года па версіі ASCAP (2022 і 2024).
Крыніцы
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Актрысы ЗША