Трафім Сямёнавіч Радзюк () — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 ліпеня 1906 года у сялянскай сям’і ў вёсцы Лошніца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Член УКП(б) з 1929 года.

Да 1925 года працаваў у сельскай гаспадарцы. З 1925 года — загадчык аддзела піянераў Барысаўскага райкама ЛКСМБ. У 1928 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1930 года. Пасля дэмабілізацыі ў 1930 годзе вучыўся на рабфаку ў Барысаве. У 1933 годзе накіраваны на вучобу ў Камуністычны ўніверсітэт імя У. І. Леніна ў Мінску, які скончыў у 1936 годзе. Пасля заканчэння вучобы працаваў намеснікам дырэктара Рудзенскай МТС па палітчасці. З 1938 года — першы сакратар Рудзенскага, а затым Камянецкага райкамаў КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 года па заданні ЦК КП(б)Б накіраваны ў тыл ворага. У верасні 1941 года па стане здароўя выбыў на савецкую тэрыторыю, знаходзіўся на лячэнні. З студзеня 1942 года — на Калінінскім фронце ў складзе Паўночна-заходняй групы ЦК КП(б)Б. З кастрычніка 1942 па жнівень 1943 года зноў у тыле ворага — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху. У лістападзе 1942 — ліпені 1943 года — член Барысаўскага падпольнага міжрайоннага партыйнага цэнтра Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. З 1943 года — у апараце ЦК КП(б)Б.

У 1945 годзе накіраваны на вучобу ў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК УКП(б), якую скончыў у 1946 годзе. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Пасля вайны, з 1947 года, працаваў намеснікам старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. З 1951 па 1954 год — першы сакратар Гродзенскага гаркама КП(б)Б. У 1954—1955 гадах — першы сакратар Лідскага райкама КП(б)Б, з 1955 года — першы сакратар Лідскага гаркама КПБ.

Быў членам ЦК КПБ (1954—1959). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1961).

Памёр 12 чэрвеня 1961 года. Пахаваны ў горадзе Ліда.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (16 верасня 1943) Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені (двойчы, 1944, 1945) Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені (1946) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Памяць Імем Т. С. Радзюка названая вуліца ў горадзе Ліда.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі Старонка на сайце «Память народа» Радзюк Трафім Сямёнавіч на сайце «Будзем памятаць» Каляндар знакамітых і памятных дат Барысаўшчыны Радюк Трофим Семёнович на сайце «Бессмертный полк»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Лідзе Катэгорыя:Пахаваныя ў Лідзе Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары Лідскага гаркама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Гродзенскага гаркама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Лідскага райкама КПБ