Гета ў Бабінавічах (верасень 1941 — сакавік 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя У 1926 годзе ў Бабінавічах пражывала 332 яўрэі (32.1% жыхароў)Л. Л. Полевой. Русские евреи. Аналитический справочник. — Нью-Йорк — Портланд, Орегон. — 2010, а перад Вялікай Айчыннай вайной яўрэі складалі палову насельніцтва мястэчкаА. Шульман, Следы на земле. Минск, Медисонт, 2009, стр. 161.
22 ліпеня 1941 года нямецкія войскі занялі Бабінавічы. Акупацыя доўжылася да 25 кастрычніка 1943 года. На той момант не паспелі эвакуявацца прыкладна 60-70 габрэяў, але акрамя іх у мястэчку да моманту акупацыі апынуліся яшчэ і тыя габрэі, якія прыехалі сюды з іншых гарадоў на адпачынак ці ўжо ратуючыся ад немцаўАркадий Шульман. Место для памятника . Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у Бабінавічах акупанты сагналі прадстаўнікоў нацыянальнасці ў гета, якое складалася з некалькіх дамоў. Яўрэяў выкарыстоўвалі на работах і беспакарана здзекаваліся над імі. З захаваных сведчанняў вядома, напрыклад, што над маладой настаўніцай-габрэйкай паліцаі доўга здзекаваліся, як хацелі, а потым забілі.
Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці габрэйскага супраціву, і таму ў першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння габрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязніА. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Па гэтай прычыне ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 1941 года гітлераўцы адабралі маладых здаровых яўрэяў-мужчын (чалавек 16-17), і забілі іх каля могілак. Пасля паліцаі прымусілі некалькіх сялян закапаць цела, і забілі іх таксама як сведак.
У лютым 1942 года немцы і паліцаі выгналі ўсіх яўрэяў з гета і пагналі па лёдзе праз Зелянское возера на супрацьлеглы бераг да вострава. Пасля гэтага былі і яшчэ расстрэлы.У сакавіку 1942 года ў Бабінавічах было расстраляна 16 яўрэяў.
Крыніцы
Літаратура
Бабінавічы Катэгорыя:Гісторыя Лёзненскага раёна Катэгорыя:Бабінавічы (Лёзненскі раён)