Абкайк — нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з найбуйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1940 годзе, распрацоўваецца з 1946 года. Пачатковыя прамысловыя запасы нафты 1210 млн т. Прадукцыйныя залежы на глыбіні 1,7—2 км. Шчыльнасць нафты 880 кг/м³. Дзясяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды да Сайды (Ліван) і партоў Рас-Танура і Ямбу. Эксплуатуецца кампаніяй «Saudi Aramco».

Літаратура

Крыніцы