Аблітэрацыя (ад - сціранне, згладжванне):

1) у жывёл і чалавека — прыроджанае або набытае зарастанне поласці ці прасвету трубкавага органа, канала, крывяноснага або лімфатычнага сасуда (напрыклад, пры запаленнях, трамбозах).

2) У раслін — сплюшчванне клетак і тканак, якое вядзе да знікнення ўнутрыклетачных і міжклетачных поласцей (напрыклад, перыферычных слаёў лубу пры разрастанні тканак сцябла, абалонак і тканак зародка пры яго росце).