Агаджары — газакандэнсатна-нафтавае радовішча ў Іране, за 130 км ад г. Абадан, адно з найбуйнейшых у свеце. У межах Персідскага заліва нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1938 годзе, распрацоўваецца з 1945 года. Пачатковыя прамысловыя запасы нафты 1283 млн т, газу 263 млрд м³. Нафтаносны паверх на глыбіні 1240 м, газанафтавы — 1400 м. Шчыльнасць нафты 850 кг/м. Дзясяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды ў порт Бендэр-Махшэхр і Абадан.
Літаратура