Карл Філіп (; ) — герцаг Сёдэрманландскі, малодшы брат Густава ІІ Адольфа, прэтэндэнт ад імя першага і другога апалчэнняў на расійскі трон падчас Смутнага часу.
Біяграфія Нарадзіўся 22 красавіка 1601 года. Шведскі прынц з дынастыі Вазаў, малодшы сын Карла IX і яго другой жонкі Крысціны Гольштэйн-Готарпскай, падчас Смутнага часу прэтэндэнт на расійскі трон. Малодшы брат Густава II Адольфа. Пасля смерці бацькі ў 1611 г. атрымаў бацькаў тытул — князя (герцага) Сёдэрманланда.
Пасля таго як Карл ІХ захапіў карону Швецыі ў свайго пляменніка Жыгімонта Вазы, ен падтрымліваў маскоўскіх цароў грашыма і магчымасццю наймаць спецыялістаў і войска ў Еўропе, чым неафіцыйна ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі і супрацьстаяў узмацненню Рэчы Паспалітай. Бацька таксама падтрымаў Васіля Шуйскага скіраваўшы супраць Ілжэдзмітрыя ІІ вялікі кантынгент наймітаў начале з прафесійнымі генераламі Эвертанам Горна і Якубам Дэлагардзі (шведы, французы-гугеноты, шатландцы, галандскія прэсвітэрыяне, немцы). Хаця шведам і наўгародцам удалося атагнаць тушынцаў Я. Кернажыцкага і Я. П. Сапегу з поўначы і ад Масквы, але разам з войскамі Шуйскімі іх разграмілі войскі Жыгімонта Вазы пад Клушынам. Каронны польны гетман С. Жалкеўскі адпусціў іх пад абяцанне не ваяваць супраць законнага караля Жыгімонта Вазу, яны вярнуліся у Ноўгарад. Дзе найміты, фармальна не атрымаўшы абяцанай аплаты за службу, сталі асноўнай дзеючай сілай падчас Інгерманландскай вайны (1610—1617) усталяваўшы кантроль шведскіх гарнізонаў у Ноўгарадзе, Івангорадзе, Капор’і, Яме, Арэшку, Старой Русе.
Маленькі 10-гадовы прынц Карл Філіп стаў фармальным кіраўніком Наўгародскай дзяржавы (незалежнай дзяржавы пад фактычнай акупацыяй Швецыі) і паводле прапановы Дэлагардзі і Ляпунова наўгародцыі апалчэнцы прапанавалі яго ў цары Расійскай дзяржавы. Урад Ноўгарада скіраваў у 1611 годзе пасольства ў Стакгольм. Але ўдава-маці Крысціна не была гатовая ахвяраваць свайго 10-гадовага любімага сына ў Расію, бо там нядаўна натоўп разарваў аднаго цара (Ілжэдмітрыя I у маі 1606) і зарубілі саблей другога (Ілжэдмітрыя II у снежні 1610), а трэцяга рускага цара — Васіля IV Шуйскага — сверглі і затачылі ў манастыр у ліпені 1610 года.
Аднак наўгародскім і рязанскім баярам і шведскай экспансіі супрацьстала маскоўска-ўладзімірская групоўка старых баярскіх родаў. Яны спачатку ў Тушынскім лагеры Ілжэдмітрыя II, начале з патрыярхам Філарэтам, а пасля Клушынскай бітвы, аб’яднаўшыся ў Сямібаяршчыне, зрабілі стаўку на 16-гадовага каралевіча Рэчы Паспалітай і законнага спадчынніка шведскага трона Уладзіслава Жыгімонтавіча Вазу. Баяры ў Крамлі прысягнула каралевічу Уладзіславу Вазе, каранавалі і перадалі царскія рэгаліі, пачалі кіраваць ад яго імя і запрасілі ў Маскву польска-літоўскі гарнізон.
У кастрычніку 1610 года наўгародцаў прывялі да прысягі Уладзіславу, у студзені 1611 г. Ноўгарад паўстаў і ўсталяваў самавыпраўленне, але ўжо 16 ліпеня 1611 года быў захоплены шведскімі наймітамі.
Другое расейскае апалчэнне таксама абвясціла Карла Філіпа будучым царом і афіцыйна дзеля яго вызваляла Расею ад войскаў Сямібаяршчыны і Рэчы Паспалітай. Калі гарнізон войскаў Сямібаяршчыны і Рэчы Паспалітай капітуляваў, на рубяжы 1612—1613 гг. у Маскве, адбыўся Земскі сабор і новыя выбары цара. Карл Філіп ізноў асабіста не даехаў, ён прачакаў запрашэння на царства ад «ўсей Зямлі» ў памежным шведскім Выбаргу. Земскі сабор 1613 абвесціў царом Міхаіла Раманава. Шведы працягнулі вайну, і хаця не здолелі захапіць Пскоў і ўтрамаць Ноўгарад у 1617 г. на стагоддзе адрэзалі Маскоўскую дзяржаву ад Балтыйскага мора.
Летам 1621 годзе Карл Філіп удзельнічаў разам са сваім братам, каралём Густавам II Адольфам у Балтыйскіх войнах. Летам 1621 г. шведскае войска высадзілася пад Рыгай. Пасля асады і і перамоваў непасрэдна і удала праведзеных Карлам Філіпам, Рыга капітуліравала шведам. Браты падрыхтаваліся да трыюмфу і паехалі ў Стакгольм на сойм, але па дарозе малодшы цяжка забалеў і памер у студзені 1622 года ў Нарве.
5 сакавіка 1620 года ён таемна ажаніўся з Элізабэт Рыбінг (1596—1662). Іх дачка Элізабэт Карлсдотэр нарадзілася ўжо пасля яго смерці.
Ён быў апошнім кіруючым герцагам Сёдэрманланда. Калі ў 1772 годзе Густаў III аднавіў тытулатуру герцагства дзеля свайго брата Карла, яно стала толькі ганаровым тытулам.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя Швецыі Катэгорыя:Ваза (дынастыя)