Аператыўны штаб рэйхсляйтара Розенберга () — нацысцкая арганізацыя, якая займалася канфіскацыяй і вывазам культурных каштоўнасцяў з акупаваных тэрыторый.
У асноўным займалася канфіскацыяй друкаваных матэрыялаў (кніг і архіўных дакументаў), а таксама зборам разнастайнай інфармацыі аб акупаваных тэрыторыях, у першую чаргу, матэрыялаў бальшавіцкай ідэалогіі і прапаганды з мэтай іх далейшага навуковага вывучэння і выкарыстання. Акрамя інфармацыі ідэалагічнага характару супрацоўнікі Штаба збіралі звесткі аб рэсурснай базе акупаваных тэрыторый, стане эканомікі, культуры, навукі, адукацыі і г. д., а таксама матэрыялы аб нямецкай каланізацыі, асабліва на тэрыторыі рэспублік Савецкага Саюза. Мясцовыя аддзяленні гэтай арганізацыі (галоўныя рабочыя групы і рабочыя групы, якія ўваходзяць у іх склад) размяшчаліся ў Амстэрдаме, Бруселі, Парыжы, Бялградзе, Рызе, Таліне, Дэрпце, Мінску, Смаленску, Кіеве, Харкаве, Днепрапятроўску і Сімферопалі. Пры Штабе існавалі таксама зондэрштабы («Sonderstäbe» — «асаблівыя штабы»), дзейнасць якіх насіла тэматычны характар (навука, старажытная гісторыя, фалькларыстыка, генеалогія, выяўленчае мастацтва, музыка, светапоглядная інфармацыя і інш.) і якія прадстаўлялі профільныя ведамствы структуры Розенберга («das Amt Rosenberg») пры НСДАП і мабільныя каманды.
Пасля паразы Германіі ў вайне дакументы штаба Розенберга былі захопленыя саюзнікамі і ў цяперашні час знаходзяцца на захоўванні ў архівах Расіі, Украіны і ЗША. У Расійскім дзяржаўным ваенным архіве ёсць фонды 1402 (Архіўны фонд аператыўнага штаба рэйхсляйтэра Розенберга-ЭР) і 1401 (Картатэка архіўнага фонду аператыўнага штаба рэйхсляйтэра Розенберга). Супрацоўнікамі РДВА апрацаваны і выдадзены ў выглядзе кароткага анатаванага даведніка фонд 1401. Частка дакументаў Штаба, якая захоўваецца на Украіне, у Кіеве ў Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіравання (ф. 3676, ф. 3674), прадстаўлена ў выданні «Дзейнасць аператыўнага штаба рэйхсляйтэра Розенберга ў акупаванай Еўропе ў перыяд Другой сусветнай вайны: даведнік-паказальнік архіўных дакументаў з кіеўскіх сходаў».
Гл. таксама Аператыўны штаб рэйхсляйтара Розенберга ў Беларусі
Літаратура Картотека `Z` Оперативного штаба `Рейхсляйтер Розенберг`. Ценности культуры на оккупированных территориях России, Украины и Белоруссии. 1941—1942 гг. МГУ. 1998. Н. Кашеварова, Н. Малолетова. Деятельность Оперативного штаба рейхсляйтера Розенберга в оккупированной Европе в период Второй мировой войны.
Спасылкі
Деятельность зондерштаба «Наука» Оперативного штаба рейхсляйтера Розенберга по конфискации ценностей научных учреждений Украины (1941—1943 гг.) Einsatzstab Reichsleiter Rosenberg (ERR) Records Коллекция документов Оперативного штаба рейхсляйтера Розенберга Знаки различия министерств и ведомств Третьего рейха
Катэгорыя:Арганізацыі Трэцяга рэйха