Пара́фія Святаму́чаніка Язафа́та — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Усходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).

Гісторыя Рэлігійная супольнасць была ўтворана ў лістападзе 1990 года. Набажэнствы парафіі праходзяць у невялікім драўляным храме, асвечаным у гонар прападобнай Параскевы Полацкай (вуліца Навасёлаў, 70). Гэты храм быў пабудаваны ў 1995—1996 гадах манахамі мясцовага Барысаглебскага манастыра і з'яўляецца адзіным грэка-каталіцкім храмам у сучаснай Беларусі, які ад пачатку быў узведзены з захаваннем традыцыйных царкоўных канонаў і прызначаўся спецыяльна для ўніятаў. Старостай парафіі з'яўляецца Мікола Шарах.

Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: 1990 — 1991 — айцец Пётр Кузьмічоў. 1991 — 1993 — айцец Вячаслаў Масанс. 1994 — 2008 — парафію акармлялі манахі полацкага Барысаглебскага манастыра (сярод іх іераманахі Венядыкт Алексійчук, Пахом Кавалёў, Лявонцій Тумоўскі і іншыя). з ліпеня 2008 года — айцец Аляксандр Шаўцоў.

Крыніцы

Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Полацку Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе