Кавіенг () — горад у Папуа — Новай Гвінеі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад правінцыі Новая Ірландыя. Размешчаны на беразе заліва Балгаі ў паўночнай частцы вострава Новая Ірландыя. Насельніцтва па дадзеных на 2012 год складае 19 849 чалавек; па дадзеных перапісу 2000 года яно налічвала 11 560 чалавек.Papua New Guinea: largest cities and towns and statistics of their population. Інфраструктура Кавіенг — асноўны порт Новай Ірландыі, з’яўляецца гандлёвым і турыстычным цэнтрам. Навакольная акваторыя папулярная сярод дайвераў як з-за прыроднай прыгажосці марскога дна, так і дзякуючы шматлікім астаткам караблёў, патопленых у часы баёў Другой сусветнай вайны. Корпусы караблёў і збітых самалётаў ляжаць як на дне самога порта Кавіенг, так і ў непасрэднай блізкасці ад яго.

Горад абслугоўваецца Кавіенгскім аэрапортам, адкуль ажыццяўляюцца штодзённыя рэйсы ў Порт-Морсбі. Аэрапорт з’яўляецца канцавым пунктам Болумінскай шашы, якая злучае Кавіенг і Наматанаі (працягласць 193 км).

У горадзе размешчаны мясцовае самакіраванне, магазіны, гатэлі (The Kavieng Hotel, The Malagan Beach Resort і Kavieng Club, які размяшчаецца ў будынку былога каланіяльнага клуба), бальніца (тэрапеўтычнае, хірургічнае і педыятрычнае аддзяленні) і штотыднёвы рынак. На ўскраіне горада на беразе глыбокага заліва размяшчаюцца працяглыя прычалы, якія дазваляюць порту прымаць судны глыбокай пасадкі непасрэдна да берага (асноўныя прадукты транспарціроўкі — копра і нафта).

У наш час у Кавіенге бурна развіваецца турыстычная індустрыя. Высокая біяразнастайнасць Новай Ірландыі дазваляе займацца дайвінгам, серфінгам і пешымі паходамі (трэкінгам).

З Кавіенга непасрэдна бачны многія астравы архіпелага, якія знаходзяцца паміж Новай Ірландыяй і Новым Гановерам, уключаючы Нуса Лік, Нуса Лава і востраў Нанга, на якім у 1960-х — 1980-х гадах размяшчаўся завод па кансерваванні рыбы. Цяпер на Нанга размяшчаецца новы цэнтр вывучэння марскіх рэсурсаў Нацыянальнага Цэнтра Рыбалоўства Папуа — Новай Гвінеі, адкрыццё якога ў ліпені 2009 года наведаў асабіста Генерал-губернатар Папуа — Новай Гвінеі Поліяс Матанэ. Гісторыя Узбярэжжа было закартавана галандскімі даследчыкамі ў 1516 годзе, аднак аж да заснавання нямецкай каланіяльнай адміністрацыяй горада Кавіенг асваенне не праводзілася. У той час як большая частка вострава развівалася і багацела на аснове плантацый копры, сам Кавіенг заставаўся маленькім паселішчам, насельніцтва якога налічвала менш за 80 жыхароў. Пасля Першай сусветнай вайны Кавіенг як частка Папуа — Новай Гвінеі быў перададзены пад аўстралійскае кіраванне, што прывяло к высылцы нямецкіх місіянераў і канфіскацыі ўсёй нямецкай уласнасці ў горадзе.

Падчас Другой сусветнай вайны 21 студзеня 1942 года горад падвергся масіраванай бамбардзіроўцы з боку японскіх ВПС. Гэтай жа ноччу большая частка аўстралійскіх грамадзян была эвакуіравана з Новай Ірландыі. Япоўцы высадзіліся і пачалі акупацыю вострава 24 студзеня. На працягу наступных двух гадоў практычна ўсе еўрапейцы, якія засталіся на востраве, былі забіты японцамі. Адмірал Рукіці Тамура аддаў загад расстраляць усіх еўрапейскіх зняволеных турмы Кавіенга ў выпадку пагрозы высадкі саюзнікаў на тэрыторыю вострава. Як мінімум 23 з іх былі пакараны смерцю ў Кавіенге на прычале Масакр у сакавіку 1944 года, што пазней стала падставай для ўзбуджэння справы аб ваенных злачынствах у дачыненні да катаў. Да часу, калі саюзнікі авалодалі востравам у 1945 годзе, горад Кавіенг быў разбураны практычна цалкам.

Спадчынай часоў японскай акупацыі і наступнага ўварвання саюзнікаў з’яўляецца вялікая колькасць розных помнікаў таго часу на тэрыторыі горада, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца гарматая пляцоўка ў бункеры непадалёку ад Харбар-Роўд, адкуль прастрэльвалася ўся акваторыя порта. Афіцыйна бункер закрыты для наведвання, аднак перыядычна наведвальнікі дапускаюцца ўнутр.

Літаратура Mary Murray, Hunted, A Coastwatcher’s Story Raden Dunbar, «The Kavieng Masacre — A War Crime Revealed» Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі