Мендзі () — горад у цэнтральнай частцы Папуа — Новай Гвінеі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Саўтэрн-Хайлендс. Горад размешчаны ў даліне ракі Мендзі, на вышыні 1849 м над узроўнем мора. . Аўтамабільная дарога злучае Мендзі з горадам Маўнт-Хаген. Поблізу Мендзі маюцца чайныя і кававыя плантацыі.
У 2000 годзе ў Мендзі ўспыхнулі канфлікты з-за племянных спрэчак; у выніку сутыкненняў некалькі дзесяткаў чалавек былі забіты..
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 56 055 чалавек.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 4 130 6 192 17 119 56 055
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі