Кундыява () — горад на паўночным усходзе Папуа — Новай Гвінеі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чымбу.
Геаграфія Горад размешчаны на Горнай шашы, прыкладна пасярэдзіне паміж гарадамі Гарока і Маўнт-Хаген, на вышыні 1524 м над узроўнем мора.
Эканоміка і інфраструктура Банк, паліцэйскі ўчастак, бальніца, паштовае аддзяленне, аэрапорт, магазіны, 2 прадуктовыя рынкі. Праз тэрыторыю горада працякаюць рэкі Вагі і Сімбу. Рэльеф у раёне Кундыявы — пераважна гарысты, што моцна ўскладняе вядзенне сельскай гаспадаркі. Ускладняе гэта таксама і пракладванне дарог. Тым не менш, мясцовае насельніцтва вядома сваім уменнем весці сельскую гаспадарку на крутых схілах і тэрасах. Асноўныя сельскагаспадарчыя прадукты, якія вырошчваюцца в раёне Кундыявы — бульба, таро, бананы, кава і цукровы трыснёг.
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 11 560 чалавек. Найбольш распаўсюджаная мова насельніцтва горада — Куман (мова)куман.
+ Дынаміка колькасці насельніцтва па гадах 1980 1990 2000 2013 4 300 5 791 8 147 11 560
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі