Leopardus tilcayo — від млекакормячых з роду паўднёваамерыканскіх катоў сямейства каціных (Felidae), які жыве ў Балівіі. Дробны драпежнік, памерам меншы за свойскага ката.
Выяўленне Жывёлу знайшоў у 2016 годзе малады балівіец і забраў дадому, мяркуючы, што гэта свойскі кот«La Nacion». El hallazgo del «Tilcayo»: lo confundieron con un gato doméstico pero reveló la existencia de una nueva especie para la ciencia . Яго сям’я клапацілася пра знайдыша больш за год; за гэты час яны заўважылі, што звер палюе на курэй, а яго мяўканне адрознае ад звычайнага кацінага«Infobae». Lo criaron como un gato doméstico, cazaba gallinas y maullaba distinto: el ADN confirmó que era una especie silvestre desconocida, пасля чаго ў 2017 годзе «дзіўнага ката» перадалі ў прытулак«Clarin». Tilcayo, el nuevo gato silvestre de la ciencia: cómo es la primera especie de felinos descubierta en 100 años1. Прытулак звязаўся з даследчыцай Паолай Нагалес-Аскарунц (), якая занялася даследаваннем жывёліны.
Від апісаны калектывам аўтараў з розных навуковых устаноў у 2026 годзе, вынікі апублікаваны 17 верасня. У тым жа даследаванні апісваецца новы падвід анцыл (Leopardus tigrinus) — Leopardus tigrinus antisuyo з суседняга Перу. Від стаў першым за больш чым сто гадоў сярод апісаных дзікіх каціных. Адкрыццё адбылося на фоне агульнай рэвізіі сістэматыкі паўднёваамерыканскіх дробных каціных, сярод якіх анцыла, даўгахвосты кот, чылійскі кот і дзікі кот Жафруа. Спачатку Паола Нагалес выказала здагадку, што асобіна з’яўляецца незвычайнай разнавіднасцю анцылы«Infobae». Lo criaron como un gato doméstico, cazaba gallinas y maullaba distinto: el ADN confirmó que era una especie silvestre desconocida і толькі генетычнае даследаванне канчаткова пацвердзіла, што перад навукоўцамі — новы від«Infobae». Lo criaron como un gato doméstico, cazaba gallinas y maullaba distinto: el ADN confirmó que era una especie silvestre desconocida.
Таксанамія Па словах Паолы Нагалес-Аскарунц, было прынята рашэнне даць віду імя «тылькаё» — менавіта так мясцовае насельніцтва называла гэтага ката.
Апісанне Устаноўлена, што від жыве ў туманных лясах (тып прыроднай зоны) на вышыні каля 1,5 км над узроўнем мора ў балівійскай правінцыі Паўночны Юнгас, у непасрэднай блізкасці ад прытулку, куды звер быў дастаўлены. Пры гэтым від быў добра вядомы некаторым мясцовым жыхарам, якія называлі яго «тылькаё». Паводле даных паўнагеномнага малекулярна-філагенетычнага аналізу, эвалюцыйная лінія гэтага віду аддзялілася ад ліній яго бліжэйшых сучасных сваякоў каля 1,4 млн гадоў таму (95-працэнтны інтэрвал — 0,80—2,05 млн гадоў таму).
На верасень 2026 года вядома як мінімум пра двух жывых прадстаўнікоў гэтага віду.
Гл. таксама Colobus congoensis
Крыніцы
Катэгорыя:Каціныя Катэгорыя:Млекакормячыя Паўднёвай Амерыкі