Гібкі́Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Неглюбскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 35 км на паўночны ўсход ад Веткі, 57 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун—Гомель. Забудова драўляная, уздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Заснаваны ў 1929 годзе перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце.
У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — вёска Неглюбка).
Пасёлак з’яўляўся цэнтрам адной з брыгад саўгаса «Дружба». У ім знаходзіліся: пачатковая школа (для пасёлкаў Гібкі і Рэпішча), крама, жывёлагадоўчая ферма і пляцоўка для стаянкі аўтатрактарнай тэхнікі.
З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.
Насельніцтва
1940 год — 32 двары, 170 жыхароў. 1959 год — 146 жыхароў (паводле перапісу). 1976 год — 48 гаспадарак, 132 жыхары. 1999 год — 10 гаспадарак, 12 жыхароў. 2005 год — жыхароў няма.
Вядомыя асобы
Кароткі, Уладзімір Пятровіч (1938—2012) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1989).
Крыніцы
Літаратура
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы