Гета ў Дабрамыслях (лета 1941 — сакавік 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Дабрамыслі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Вёска Дабрамыслі была захоплена нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года. Акупацыя доўжылася да 11 кастрычніка 1943 года. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у Дабрамыслях акупанты сагналі ўсіх яўрэяў у гета. Сярод вязняў аказалася шмат яўрэяў з Ленінграда, Мінска, Масквы, Віцебска і іншых гарадоў, таму што летам 1941 года па прычыне відавочна адчувальнай палітычнай напружанасці многія савецкія грамадзяне не адважыліся з’язджаць далёка на паўднёвыя курортыЭ. Добрускин. .
У сакавіку 1942 года былі забітыя апошнія 34 прадстаўнікі нацыянальнасці. Цудам выратавалася толькі адна жанчына.
Памяць Недалёка ад рова, дзе ў 1941—1942 гадах былі расстраляныя немцамі і паліцаямі габрэі мястэчак Лёзна, Дабрамыслі і Калкі, каля дарогі Дабрамыслі — Лёзна, у 1952 годзе была ўсталяваная мемарыяльная стэла з надпісам пра расстраляных «савецкіх людзей». Спробы дадаць надпіс на ідышы, выбіць шасціканцовую зорку або Меноры перарываліся як «інтрыгі сіянізму»Элла Гоз. .
Цяперашні помнік ахвярам генацыду яўрэяў у Дабрамыслях быў усталяваны ў 2001 годзе дзякуючы намаганням мясцовага настаўніка-гісторыка і краязнаўцы Міхаіла Багамолава.
Крыніцы
Літаратура
Дабрамыслі Катэгорыя:Дабрамыслі (Лёзненскі раён)