Акоп Акапян (; ) — армянскі паэт. Народны паэт Армянскай ССР і народны паэт Грузінскай ССР (1923).
Біяграфія З гімназіі выключаны за вальнадумства. Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Закаўказзі, неаднойчы быў арыштаваны. Заснавальнік армянскай пралетарскай паэзіі. Першы зборнік «Вершы» (1899). Паэмы «Новы ранак» (1909), «Чырвоныя хвалі» (1911) прысвечаны рэв. руху ў Закаўказзі. Асноўны матыў паэзіі 1920—30-х г. — рамантыка сацыялістычнага будаўніцтва (паэмы «Багі загаварылі», 1922; «Шыр-канал», 1924; «Волхаўбуд», 1925; «Горад», 1931). Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Арменіі