Акасі — праліў паміж астравамі Авадзі і Хонсю ў цэнтральнай частцы Унутранага Японскага мора, злучае Харымскае мора і Осакскі заліў.
На паўночным беразе праліва размешчаны горад Акасі прэфектуры Хіёга, на паўднёвым — востраў Авадзі. З 1988 года іх злучае мост Акасі-Кайкё.
Шырыня праліва — 4 км, Найбольшая глыбіня — 135 м. Прыліўныя цячэнні ў праліве могуць дасягаць хуткасці 6-7 вузлоў.
Катэгорыя:Пралівы Японіі