Аляксей Фёдаравіч Адашаў () — расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія З канца 1540-х г. адзін з кіраўнікоў Выбранай рады. У 1550-я гады давераная асоба цара Івана IV Грознага, кіраваў унутранай і знешняй палітыкай дзяржавы. Пры ўдзеле Адашава да Расіі далучаны Казанскае (1552) і Астраханскае (1556) ханствы. У 1560 годзе пасланы ваяводам у Лівонію. Прыхільнік экспансіі на ўсход і поўдзень, Адашаў быў супраць актывізацыі Лівонскай вайны 1558—83. Трапіў у няміласць да цара, зняволены ў Юр’еве (цяпер Тарту), дзе і памёр. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Дыпламаты Расіі