Апалесцэнцыя — 1) рассейванне святла калоіднай сістэмай. Інтэнсіўнасць рассеяння залежыць ад суадносін паміж памерамі часцінак і даўжынёй светлавой хвалі. Апалесцэнцыя назіраецца ў выглядзе конуса, які свеціцца на цёмным фоне, пры праходжанні святла праз калоідную сістэму, напрыклад табачны дым; крытычная апалесцэнцыя — у аптычна аднародных асяроддзях ва ўмовах фазавых пераходаў (памутненне раствораў палімераў каля крытычных тэмператур змешвання). 2) У мінералогіі аптычны эфект, найбольш выразны ў паўпразрыстай разнавіднасці мінералу апал. Выяўляецца як малочна-белае ці перламутравае святло, якое адлюстроўваецца ад апалу, месяцовага каменю і некаторых іншых мінералаў.
Літаратура
Катэгорыя:Аптычныя з’явы