Праваслаўе ў Расіі прадстаўлена Рускай Праваслаўнай Царквой (з’яўляецца найбуйнейшым рэлігійным аб’яднаннем у краіне), стараверскімі аб’яднаннямі, а таксама шэрагам некананічных (альтэрнатыўных) праваслаўных арганізацый рускай традыцыі. Сёння вернікі-рускія — у асноўным праваслаўныя. Паводле сайта findeasy.in на 2025 год, да парафіян РПЦ сябе адносілі 67 720 000 расіян (47,4 %), іншых праваслаўных цэркваў — 2 140 000 (1,5 %), стараверства — 460 000 (0,3 %).

Гісторыя рускай царквы традыцыйна адлічваецца ад Хрышчэння Русі ў 988 годзе пры князі Уладзіміры Святаславічы. З самага пачатку сваёй гісторыі царква на Русі была цесна звязана з дзяржаўнай уладай: з моманту заснавання Руская праваслаўная царква была дзяржаўнай царквой і ўнесла важкі ўклад у фарміраванне агульнарускай нацыянальна-дзяржаўнай самасвядомасці. Федэральны закон ад 26 верасня 1997 года № 125-ФЗ «Аб свабодзе сумлення і аб рэлігійных аб’яднаннях» у прэамбуле змяшчае прызнанне «асаблівай ролі праваслаўя ў гісторыі Расіі»Федеральный закон от 26 сентября 1997 г. № 125-ФЗ «О свободе совести и о религиозных объединениях» ..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Праваслаўе ў Расіі