Андэрс Іонас Ангстрэм (; ) — шведскі фізік, адзін з заснавальнікаў спектральнага аналізу. Скончыў Упсальскі ўніверсітэт (1839), дзе працаваў (з 1858 года — прафесар, у 1870—71 гадах — рэктар). Навуковыя працы Ангстрэма па спектральным аналізе, магнетызме, цеплавых з’явах і ўласцівасцях металаў. Вызначыў з вялікай дакладнасцю даўжыні хваляў і склаў першы падрабязны атлас спектральных ліній сонечнага спектра. Адкрыў вадарод у сонечнай атмасферы. Імем Ангстрэма названа адзінка даўжыні, роўная 10−10 м. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі Швецыі