Анабазін — арганічнае рэчыва класа алкалоідаў. Бясколерны алей, які цямнее на паветры: tкіп 276 °C; добра раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках; дае шчолачную рэакцыю. Выяўлены расійскім хімікам Аляксандрам ​Паўлавічам ​Арэхавым (1929) у сярэднеазіяцкім анабазісе бязлістым (Anabasis aphylla). У невялікай колькасці ёсць у тытуні. Як і яго ізамер нікацін, анабазін моцны гангліянарны яд. Выкарыстоўваецца супраць шкоднікаў раслін; сродак ад стрыгучага лішая, вашывасці сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Алкалоіды Катэгорыя:Інсектыцыды