Элгуджа Давідавіч Амашукелі (; ) — грузінскі скульптар-манументаліст. Народны мастак Грузінскай ССР (1979).
Біяграфія Вучыўся ў Тбіліскай акадэміі мастацтваў (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзяржаўная прэмія СССР 1982.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Скульптары Грузіі