Абразіўная апрацоўка — апрацоўка металаў, каштоўных камянёў, горных парод, шкла, драўніны, пластмас і іншых матэрыялаў зразаннем тонкага слоя абразіўным інструментам. Асноўнае прызначэнне — забеспячэнне павышанай дакладнасці і якасці паверхні, што апрацоўваецца. Можа выкарыстоўвацца таксама для чарнавой абдзіркі паверхняў, рэзкі, знімання вялікіх прыпускаў. Да абразіўнай апрацоўкі адносяцца паліраванне, шліфаванне, ханінгаванне, даводка, прыцірка, абразіўна-імпульсная апрацоўка, суперфінішаванне і г.д. Літаратура
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Абразіўная апрацоўка · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.