Шарль Банэ (; ) — швейцарскі прыродазнаўца і філосаф.
Біяграфія У 1745 годзе ў «Трактаце аб насякомых» апісаў членістаногіх, паліпаў і чарвякоў, паведаміў новыя звесткі пра жыццё і інстынкты насякомых. Адным з першых апісаў партэнагенез у тлей. Назіраў працэсы рэгенерацыі ў чарвякоў, гідраў, марскіх зорак, смаўжоў, ракаў, земнаводных; выказаў правільнае меркаванне, што рэгенерацыя — гэта адна з формаў прыстасаванні некаторых відаў жывёл да неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя. У 1754 годзе ў працы «Даследаванне аб ролі лісця ў раслін» паспрабаваў растлумачыць фізіялагічныя функцыі лісця і рух раслінных сокаў. У працах «Разважанне аб арганізаваных целах» (т. 1-2, 1762), «Сузіранне прыроды» (т. 1-2, 1764), «Філасофскі палінгенез» (т. 1-2, 1769) Банэ выступіў рашучым супернікам тэорыі самаадвольнага зараджэння жыцця. Банэ — адзін з аўтараў вучэння аб «усходах істот», паводле якога ўсе неарганічныя целы і жывыя арганізмы размяшчаюцца ў шэраг, ад найпростых да самых складаных, уключаючы чалавека, а таксама звышнатуральныя істоты — анёлаў, архангелаў і да т.п. У пытаннях тэорыі пазнання Банэ вялікае значэнне надаваў досведу, эмпірызму, хоць і паказваў, што магчымасці чалавека ў спазнанні свету абмежаваныя. Крыніцы
Катэгорыя:Біёлагі Швейцарыі Катэгорыя:Філосафы Швейцарыі