Капліца-пахавальня Шукевічаў — помнік архітэктуры XIX ст. (паводле іншых звестак — пачатку XX ст.). Размешчана за 0,5 км ад вёскі Нача (Воранаўскі раён), ва ўрочышчы Ланкішкі. З’яўляецца радавой усыпальніцай шляхецкага роду Шукевічаў.
Гісторыя Капліца была ўзведзена як радавы склеп для мясцовых землеўладальнікаў Шукевічаў. Дакладны час будаўніцтва ў крыніцах розніцца. Меркавана, радавая пахавальня пабудавана была каля 1850 г. па ініцыятыве Ганны Каспшыцкай-Шукевіч.
Тут пахаваны многія прадстаўнікі роду, сярод якіх найбольш вядомы Вандалін Шукевіч (1852—1919) — археолаг, антраполаг, этнограф і член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук, які жыў у Начы, даследаваў мясцовыя старажытнасці і займаўся аграноміяй.
Архітэктура Будынак прамавугольны ў плане, вырашаны ў стылі неакласіцызму. Сцены выкладзены з бутавага каменю з дамешкамі дробных каменьчыкаў (гэтак званая муроўка «з ізюмам»).
Галоўны фасад упрыгожаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Уваход аформлены прамавугольным парталам. Калонны, ніжняя частка будынка і асобныя элементы сцен выкананы з цэглы і атынкаваны. Вокны паўкруглыя, арачныя. Пад капліцай знаходзіцца прасторная, перакрытая скляпеннем крыпта, дзе захоўваліся труны памерлых.
Літаратура Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
heritage.gov.by
Капліца-пахавальня Шукевічаў на сайце «Планета Беларусь»
Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Нача (Воранаўскі раён) Катэгорыя:Славутасці Воранаўскага раёна