Салвадо́р ( — Збавіцель; поўная назва — Сан-Салвадор-да-Баія-ды-Тодус-ус-Сантус, — Святы Збавіцель Заліва Усіх Святых) — трэці па памерах горад Бразіліі (пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра), сталіца штата Баія. Горад да 1763 года быў сталіцай Бразіліі. Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавекInstituto Brasileiro de Geografia e Estatistica
Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Салвадор. Таксама ўваходзіць у аднайменныя мезарэгіён і эканоміка-статыстычны мікрарэгіён.
Горад размяшчаецца на двух узроўнях. «Ніжні горад» знаходзіцца на ўзроўні мора, з’яўляючыся гандлёвым цэнтрам Салвадора. У «Верхнім горадзе» размешчаны ўрадавыя ўстановы, пабудаваныя ў каланіяльным стылі, музеі, цэрквы і сучасныя помнікі архітэктуры. З Верхняга горада ў ніжні можна спусціцца, скарыстаўшыся ўнікальным відам гарадскога транспарту — пад’ёмнікам Ласерда.
Гісторыя Бухта Усіх Святых, на берагах якой размешчаны горад, была ўпершыню наведана белымі ў 1500 годзе (экспедыцыя пад камандаваннем Педру Кабрала, якая паклала пачатак асваенню партугальцамі Паўднёвай Амерыкі). На наступны год картаграфаванне бухты здзейсніў іншы партугальскі даследчык — Гашпар ды Лемуш. Тым не менш, першая высадка на бераг была дзейснена толькі праз тры дзесяцігоддзі, ў 1531 годзе партугайльскай экспедыцый Мартына Афонсу ды Созы.
Горад заснаваны 29 сакавіка 1549 года партугальскімі пасяленцамі пад камандаваннем Тамэ ды Соза, першага прызначанага каралём губернатара каланіяльнай Бразіліі, і быў абвешчаны сталіцай партугальскіх уладанняў у Паўднёвай Амерыцы. У 1552 годзе ў Салвадоры быў заснаваны першая партугальская каталіцкая дыяцэзія па той бок Атлантычнага акіяна (Салвадор дагэтуль з’яўляецца сталіцай бразільскага каталіцтва). Наяўнасць зручнага порта і спрыяльныя ўмовы для гадоўлі цукровага трыснягу ў наваколлях хутка зрабілі горад цэнтрам эканамічнай актыўнасці вялізнага рэгіёна на паўночным усходзе кантынента. Аснову эканомікі Салвадора складаў марскі гандаль — экспарт цукару і імпарт рабоў.
Росквіт горада прыцягнуў увагу дзяржаў, якія супернічалі з Партугаліяй, і ў маі 1624 года Салвадор быў захоплены галандцамі пад камандаваннем адмірала Піта Хайна. Зрэшты, ужо ў маі 1625 года аб’яднаныя сілы партугальцаў і іспанцаў адбілі горад назад. У далейшым Салвадор служыў асноўнай базай для партугальцаў у барацьбе з Галандскай Бразіліяй.
Перанос сталіцы Бразіліі ў Рыа-дэ-Жанэйра, які адбыўся ў 1763 годзе, нанёс моцны ўдар па Салвадоры, пагрузіўшы яго ў стагнацыю на наступныя 150 гадоў. Працэс індустрыялізацыі краіны таксама ў значнай меры абмінуў горад. Толькі ў пачатку 1990-х гадах у Салвадоры былі разгорнуты шматлікія праекты па прывядзенні ў парадак гістарычнага цэнтра і прыцягненні турыстаў.
Геаграфія і клімат Салвадор размешчаны на паўвостраве паміж Бухтай Усіх Святых і Атлантычным акіянам. Клімат горада экватарыяльны, гарачы і вільготны на працягу ўсяго года. Вецер з Атлантыкі змякчае задуху ў параўнанні з унутранымі абласцямі штата.
Насельніцтва Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавекInstituto Brasileiro de Geografia e Estatistica, што ставіць яго на трэцяе месца ў Бразіліі пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра. 200px|thumb|справа|Багатыя жылыя раёны Расавы склад насельніцтва: белыя — 18,9 % негры — 27,8 % парду — 51,7 % азіяты — 1,3 %
Трохі больш за палову салвадорцаў з’яўляюцца каталікамі, каля 1/5 — пратэстантамі, астатнія пераважна атэісты.
Эканоміка На працягу ўсёй гісторыі Бразіліі Салвадор адыгрывае важную эканамічную ролю. Дзякуючы свайму размяшчэнню на паўночна-ўсходнім узбярэжжы краіны, горад служыў важным цэнтрам у Партугальскай імперыі ўсёй каланіяльнай эпохі, ён меў цесныя гандлёвыя сувязі з Партугаліяй і партугальскімі калоніямі ў Афрыцы і АзііEconomy of Salvador . Brazil Accommodation.
У наш час Салвадор — буйны марскі порт, праз які ідзе на вываз какава, кава, тытунь, цукар, каштоўная драўніна. Горад з’яўляецца важным вузлом чыгунак і аўтадарог, маецца аэрапорт. Развіты хімічная, харчасмакавая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая прамысловасць. У прамысловых прыгарадах — нафтаперапрацоўчая, нафтахімічная, машынабудаўнічая прамысловасць, чорная металургія.
Славутасці
У горадзе маюцца мастацкі і іншыя музей, шматлікія архітэктурныя помнікі 16-18 стст: палацы, саборы, кляштары і інш. Гістарычны цэнтр Салвадора ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Гарады-пабрацімы Шака, Італія Лісабон, Партугалія Ангра-ду-Эраішму, Партугалія Кашкайш, Партугалія Маямі, ЗША Лос-Анджэлес, ЗША Катону, Бенін Пантэведра, Іспанія Гавана, Куба Харбін, КНР
Вядомыя асобы Дульсе Лопес Понтэс (1914—1992) — бразільская законніца, каталіцкая святая.
Літаратура
Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гарады Бразіліі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Бразіліі
Катэгорыя:Муніцыпалітэты штата Баія