Гаду́ні. Сустракаецца таксама варыянт Гадуні́ (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 15 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 245 км ад Гомеля, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія За 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца выток ракі Ветка.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўначы далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра» з цэнтрам у Любані, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя Вядомая па пісьмовых крыніцах з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе кароль Станіслаў Аўгуст падараваў вёску абознаму літоўскаму М. С. Лапату.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX ст. ў маёнтку Качай-Балота, сумесным уладанні Веры Анненкавай і Мікалая Бухарына. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. У 1908 годзе ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1922 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 48 жыхароў. Напачатку снежня 1943 года, пасля пасоўвання савецкіх войскаў да Акцябрскай партызанскай зоны, тут, паблізу ад вёсак Майсееўка, Гадуні і Любань, з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў (каля 10 км), вядомы як «Рудабельскія вароты». Праз яго ажыццяўлялася прамая сувязь паміж партызанамі і часткамі 65-й арміі. 25 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 15 двароў, 19 жыхароў.

Дынаміка 1795 год — 4 двары, 27 жыхароў. 1897 год — 21 двор, 172 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 35 двароў, 229 жыхароў. 1925 год — 53 двары. 1940 год — 74 двары, 296 жыхароў. 1959 год — 288 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 42 двары, 80 жыхароў. 2004 год — 33 двары, 63 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна