Ліцві́навічы. Сустракаецца таксама варыянт Літві́навічы (, ) — аграгарадок (да 2009 — вёска) у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Ліцвінавіцкага сельсавета.

Размешчана каля рэк Вілейка, Касалянка пры ўпадзенні іх у Сож, за 8 км на паўночны ўсход ад Кармы, за 40 км паўднёвы захад ад Слаўгарада, за 99 км ад Гомеля.

Гісторыя У 1918 годзе Панцеляймон Лепяшынскі заснаваў у Ліцвінавічах доследна-паказальную школу-камуну.

Насельніцтва 1999 год — 1789 жыхароў,723 двары.

Гістарычныя і памятныя мясціны Каля аграгарадка паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Помнік і мемарыяльная дошка Панцеляймону Лепяшынскаму

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Кармянскі раённы мемарыяльны музей П. Н. Лепяшынскага

Катэгорыя:Ліцвінавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кармянскага раёна