Заазе́р'е (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 10 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 240 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На захад ад вёскі — возера Заазерскае.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Працуе крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1873 годзе барон А. Я. Урангель здаў засценак у арэнду на 12 гадоў, але ў 1882 годзе новы ўладальнік — генерал-маёр О. Ф. Ліліенфельд — прадаў Заазер'е разам з засценкам Гаток некалькім асобам рознага саслоўя. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавалі паравы млын, крупарушка, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 1 двор і забілі 19 жыхароў. 8 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 11 двароў, 19 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 27 двароў, 277 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 35 двароў, 263 жыхары. 1917 год — 307 жыхароў. 1924 год — 60 двароў. 1940 год — 70 двароў. 1959 год — 180 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 30 двароў, 46 жыхароў. 2004 год — 21 двор, 37 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ламавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна