Ле́скі (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Геаграфія Размяшчэнне У 3 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 233 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы ўздоўж аўтадарогі, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай рэдка драўлянымі сядзібамі. Клуб, крама.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, належала князю С. К. Панятоўскаму. На той час у вёсцы было 5 дымоў, 15 асоб мужчынскага полу і 11 жаночага. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Рудабелка, што належаў Лапам, затым уладанне барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1913 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 6 двароў і забілі 42 жыхары. 25 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 27 двароў, 48 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 46 двароў, 327 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 71 двор, 458 жыхароў. 1917 год — 499 жыхароў. 1924 год — 524 жыхары. 1959 год — 210 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 36 двароў, 66 жыхароў. 2004 год — 34 двары, 55 жыхароў.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна